«Віртуальны музей спадчыны князёў Астрожскіх» – гэта платформа, якая:
Сінтэзуе інфармацыю пра звязаныя з княжацкай сям'ёй Астрожскіх артэфактах
Папулярызуе лепшыя ўзоры культуры
Стварае трывалую сетку партнёрскіх сувязяў паміж культурнымі інстытутамі краін Вялікага княства Літоўскага
Агрэгуе кантэнт, ўражальны па форме і пазнавальны па змесце для папулярызацыі агульнай гісторыі.
«Віртуальны музей спадчыны князёў Астрожскіх» – гэта частка культурнай дыпламатыі Украіны за мяжой.
1. Украінскі культурны фонд
2. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік г. Астрога
3. Нацыянальны універсітэт «Астрожская акадэмія»
4. New Cave Media
5. Town image studio
6. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік г. Дубна
Віртуальны музей спадчыны князёў Астрожскіх – першая спроба сінтэзаваць ўсю наяўную інфармацыю аб набытку княжацкага роду ў выглядзе онлайн платформы для даследавання і папулярызацыі агульнай гісторыі.
Першы этап праекта, які уключаў стварэнне вэб-рэсурсу і напаўненне яго матэрыяламі аб спадчыне князёў у Астрогу ажыццёўлены пры падтрымцы Украінскага культурнага Фонду.
З дапамогай сучасных тэхналогій, у прыватнасці, метаду фотаграметрыі, было аблічбавана больш за 20 аўтэнтычных экспанатаў XIV-XVII ст. Для стварэння адной 3D-мадэлі зроблена ад 400 да 1500 высокадакладных фатаграфій.
Таксама створана 5 відэа віртуальнай рэальнасці, якія агортваюць гледача атмасферай горада і распавядаюць пра гісторыю і дзейнасц роду Астрожскіх.
Адным з ключавых напрамкаў дзейнасці каманды праекта з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі інстытутамі, краінамі і рэгіёнамі для папулярызацыі агульнай спадчыны і стварэнне міжнародных культурных маршрутаў і сетак.